
Уладзіміру Гундару дазволена ліставанне з роднымі, штомесяц размовы па тэлефоне і ўколы па асноўнай хранічнай хваробе, у якіх адмаўлялі тры папярэднія гады, кажуць блізкія да сям´і людзі:
-Першая ўстанова, якая яму дазволіла ўколы. Бо ні ў Гародні, ні ў Берасці нават не заікайся. Дактары казалі – не, ніякіх уколаў. Дык вось самае страшнае, што гэта можа перайсці на другую нагу, і тады прыйдзецца і яе адрэзваць, не дай Божа.
Паводле родных, у верасні павінна была быць кароткатэрміновая сустрэча, але яе зноў адмянілі на год. Па якой прычыне, Уладзімір не ведае.
Нагадаем, што палітвязень Уладзімір Гундар асуджаны на 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе “групоўкі Аўтуховіча”. З сярэдзіны кастрычніка 2023 года палітвязень знаходзіцца ў Магілёўскай турме, у камеры-адзіночцы.
Беларускае Радыё Рацыя






