Жыхары Гомеля каля другой гадзіны ночы 27 жніўня прачнуліся ад выбухаў. Як піша «Флашток» са спасылкай на мясцовых жыхароў, гэта былі «дакладна не салюты і не петарды». Гук выбуху быў зафіксаваны на поўдні Гомеля (у Навабеліцкім і Савецкім раёнах).

Навабеліцкі раён
«Бахнула выбітна», «Пасля баху па шкле праз 30 секунд ударная хваля пайшла», «Думала, мне прыснілася, але, на жаль, не», — цытуе выданне гамяльчукоў з раённых чатаў.
Што выбухнула — невядома. Але, паводле «Беларускага Гаюна», гэтай ноччу на тэрыторыю Беларусі заляталі расейскія «шахеды».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: upload.wikimedia.org