
У Беластоку падпісана пагадненне пра афіцыйнае супрацоўніцтва паміж юрыдычным факультэтам Універсітэта ў Беластоку і Ваяводскім адміністрацыйны судом у Беластоку (WSA).

У першую чаргу, гэта будзе спрыяць далейшаму працаўладкаванню выпускнікоў, што і адзначыў дэкан юрыдычнага факультэта, прафесар Артур Алечна:
— Пагадненне таксама ўключае вельмі дэталёвыя пастулаты. У прыватнасці, мы, як Юрыдычны факультэт, абавязваемся размяшчаць аб’явы старшыні Ваяводскага адміністрацыйнага суда, а таксама вакансіі, якімі, спадзяюся, будуць карыстацца нашы студэнты. Судовая зала, якая знаходзіцца ў нашым корпусе факультэта, з’яўляецца падарункам ад Ваяводскага адміністрацыйнага суда.

Суддзя і старшыня Ваяводскага адміністрацыйнага суда Анджэй Мелезіні запэўніў, што студэнты змогуць прыняць удзел у групавых адукацыйных занятках у ваяводскім адміністрацыйным судзе:
— Я сам паходжу з Юрыдычнага факультэта, для мяне гэта вялікі гонар — быць часткай Універсітэта ў Беластоку. Мы запрашаем усіх студэнтаў, незалежна ад пагаднення: калі яны хочуць назіраць, бачыць і крыху больш даведацца пра розныя аспекты судова-адміністрацыйных спраў, нашы дзверы заўсёды адчынены для студэнтаў Юрыдычнага факультэта ў Беластоку.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Падпісанае пагадненне дае магчымасць арганізоўваць двухбаковыя семінары і навуковыя канферэнцыі, а таксама студэнтам Універсітэта ў Беластоку праходзіць студэнцкую і прафесійную практыку ў судзе. Паказальна, што каля паловы суддзяў суда з’яўляюцца выпускнікамі юрыдычнага факультэта Універсітэта ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя






