BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Урачыстасці ў Осла з нагоды ўручэння Нобелеўскай прэміі міру

У Осла ўвечары 10 снежня прайшлі ўрачыстасці з нагоды Міжнароднага дня праваоў чалавека і традыцыйнага ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. Напомнім, што сёлета Нобелеўская прэмія міру прысуджана японскай арганізацыі «Ніхон Хіданкё». Гэта масавы рух тых, хто перажыў атамнае бамбаванне Хіросімы і Нагасакі, таксама вядомую як хібакуся.

Арганізацыя, якая з’явілася ў 1956 годзе, ставіць адной са сваіх мэт забарону ядзернай зброі.

У аб’яўленні Нобелеўскага камітэта гаварылася, што прэмія міру прысуджана за “намаганні па дасягненні міру, свабоднага ад ядзернай зброі, і за дэманстрацыю сведкавымі паказаннямі таго, што ядзерная зброя ніколі не павінна быць выкарыстаная зноў”. Пад гэтым знакам і прайшло адзначэнне ў цэнтры Осла.

На пляцы, дзе завяршыўся марш з паходнямі, побач з парламентам былі жонка Нобелеўскага лаўрэата прэміі міру Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук і старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа.

Наталля Пінчук і Яўген Вапа

Беларускае Радыё Рацыя