
Помнік забітым вазакам у Бельску на вайсковых могілках
З нагоды трагічнай гадавіны падзеяў 1946 года, калі атрад узброенага польскага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса (псеўданім Буры) здзейснілі злачынствы ў дачыненні да беларускага насельніцтва Беласточчыны, пройдуць памятныя ўшанаванні.
29 студзеня у вёсцы Заляшаны прайшло ўшанаванне памяці забітых. Пры памятным крыжы ў цэнтры вёскі прайшла супольная малітва і ўскладанне кветак. Ва ўшанаванні ўддзельнічаў Маршалак Польскага Сейма Влодзімеж Чажасты.
Сваім парадкам Аб’яднанне «Вечная памяць» і праваслаўны прыход у Малешах запрашае 1 лютага на ўшанаванне памяці забітых вазакоў ля вёскі Пухалы Старыя і замардаваных у вёсках Зані і Шпакі. Урачыстасці пачнуцца ў праваслаўнай царкве ў Браньску літургіяй а 9-й гадзіне.

Помнік на магіле ў Занях
Затым удзельнікі ушанаванняў пададуцца ў вёску Пухалы Старыя, дзе ў лесе побач вёскі на месцы гібелі людзей знаходзіцца сімвалічны помнік забітым 31 вазаку. Пасля таго ўдзельнікі памятных урачыстасцяў будуць маліцца ў Занях ля магілы 24 забітых жыхароў вёскі, а потым пададуцца на праваслаўныя могілкі ў Малешах, на магілу святой Марыі Петручук – ахвяры злачынства Бурага. У канцы завітаюць у вёску Шпакі, дзе аддзел Рамуальда Райса спаліў вёску і забіў 5 яе жыхароў, у тым ліку Марыю Петручук. У 2023 годзе яна была ўведзена ў лік святых Праваслаўнай царквы ў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя






