BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Усе сістэмы бяспекі ў Польшчы з раніцы ў стане поўнай баявой гатовасці

Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш, спасылаючыся на сённяшні ранішні расейскі ракетны ўдар па Украіне і паведамленне аператыўнага камандавання Узброеных сілаў. Міністр-каардынатар спэцслужбаў Томаш Семоняк заявіў, што цытата: «любыя ракеты, якія ляцяць побач або ў бок Польшчы, прымушаюць нас ставіць на ногі ўсю сістэму».

Польскія самалёты F-16. Здымак ілюстрацыйны

Як мы ўжо паведамлялі, Расея нанесла сёння раніцай масіраваны ракетны ўдар па Украіне. Па ўсёй краіне аб’яўлена паветраная трывога. У сувязі з «інтэнсіўнай дзейнасцю далёкай авіяцыі ў Расеі» зʼявілася паведамленне аператыўнага камандавання відаў узброеных сіл Польшчы. «Усе неабходныя працэдуры для гарантавання бяспекі польскай паветранай прасторы запушчаны», – запэўнілі ў ім.

Сітуацыю ў эфіры Radio Zet пракаментаваў віцэ-прэмʼер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Ён заявіў, што ракетныя ўдары па Украіне, «на жаль, паўтараюцца цыклічна». « Усё часцей, раз на тыдзень, раз на дзесяць дзён, гэтыя атакі носяць масавы характар. Большая частка ракет ляціць на захад, то бок у бок Польшчы. Яны, вядома, манеўруюць, прыцэл пастаўлены на тэрыторыю Украіны, але сёння раніцай усе сістэмы бяспекі ў Польшчы ў поўнай баявой гатовасці», сказаў ён.

Беларускае Радыё Рацыя