BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Успамінаючы 2023 год

Адыходны год быў вельмі цяжкім для Беларусі і яе грамадзян. Пераважалі сумныя і нават трагічныя падзеі. Тым больш прыемна прыгадаць пэўныя пазітыўныя падзеі мінулага каляндарнага адрэзку, найперш з гледзішча Падляшша.

23 студзеня Беларуская дэлегацыя з Падляшша была запрошана на ўрачыстае адзначэнне ў Варшаве 160-годдзя Студзеньскага паўстання. Сярод запрошаных былі Юры Ляшчынскі, Януш Талуць, Юры Хмялеўскі, Ганна Кандрацюк-Свярубская, Уладзімір Хільмановіч, Марцін Рэмбач.

25 сакавіка ў многіх гарадах Еўропы і свету святкаваліся 105-ыя ўгодкі БНР.

Дзень Волі ў Беластоку

Дзень Волі ў Батумі

YouTube player

Дзень Волі ў Вільні

Дзень Волі ў Вроцлаве

Дзень Волі ў Варшаве

Дзень Волі ў Быдгашчы

У Коўне да Дня Волі ўрачыста адкрыты новы помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму.

3 чэрвеня ў Беластоку прайшоў І Міжнародны дзень беларускай адукацыі. Больш за 80 чалавек зарэгістраваліся і прысутнічалі на гэтай канферэнцыі.

YouTube player

14 ліпеня ў Беластоку прайшло ўрачыстае адкрыццё Скверу Вольнай Беларусі.

YouTube player

15-16 ліпеня ў Гарадку на Падляшшы прайшоў маштабны фестываль абуджаных TUTAKA.

YouTube player
YouTube player

28-29 кастрычніка ў Беластоку праходзіла частка агульнабеларускага працяглага фэсту “Прадмова”. Тады ж уручылі прэмію імя Алеся Адамовіча. Лаўрэаткай стала Ганна Кандрацюк з тыднёвіка “Ніва” за актуалізацыю традыцый еўрапейскага рэпартажу – кнігу “У прысценку старога лесу”.

У лістападзе ў Гданьску прайшоў ХІ Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Гэта быў прадстаўнічы форум, на які прыехала больш за 350 ўдзельнікаў з усяго свету.

Там жа ў Гданьску прайшла цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2023 года. Галоўную прэмію атрымала пісьменніца і журналістка з Падляшша Ганна Кандрацюк. Яе кніга „У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы”, была прызнаная журы лепшай, з выдадзеных у 2022 годзе.

16 лістапада было абвешчана, што з 2024 года ў Беластоку пачне працу Цэнтр Беларускай культуры.

26 лістапада ў Варшаве адбыўся Марш на Дзень беларускіх герояў – акцыя прысвечаная ўгодкам Слуцкага паўстання.

27-29 снежня ў Беластоку пасля пандэмійнага перапынку прайшоў традыцыйны літаратурны семінар “Бязмежжа”.

Беларускае Радыё Рацыя