BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Увесь час памятаеш, што могуць выламаць дзверы за допіс у сацсетках”

Маладыя беларусы пакідаюць родную краіну, у якой не пачуваюцца бяспечна. Яны хочуць вучыцца і жыць там, дзе гаварыць можна, што думаеш, услых, а не шэптам, азіраючыся па баках, гаворыць Глеб Пармон.

Глеб Пармон
Глеб Пармон

– Калі выходжу на вуліцу – усё шэрае, не тое, што было раней. Шмат абмежаванняў. І небяспечна. Калі ты зрабіў нейкі пост у сацсетках, ці лайк паставіў, ты баішся, хвалюешся, каб табе дзверы не выламалі і не прыйшлі, каб збіць цябе. Таму мусіш быць асцярожным, нават калі з сябрамі камунікуеш, у тым самым тэлеграме, асабліва гучна ты не пагаворыш, таму што калі акно адчыненае, то можа хтосьці пачуць. Усё ідзе да аўтарытарнага рэжыму.

Несумненна трэба паставіць у «заслугу» Лукашэнку вяртанне Беларусі ў мінулае. Глеб Пармон прыехаў у Польшчу, каб працягнуць вучобу на юрыдычным факультэце, куды паступіў і вучыўся яшчэ ў 2022. Вяртацца ў Беларусь не плануе, ён выбраў вольную Польшчу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя