Звыш 600 дзён – столькі за кратамі правёў палітвязень з Берасцейшчыны Канстанцін Байсараў. Гэта большая частка тэрміну, прысуджанага па адной з крымінальных палітычна матываваных справаў.

Палітвязню Канстанціну Байсараву былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Падставай да завядзення крымінальнай палітычна матываванай справы стала тое, што праз некалькі дзён пасля ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну, хлопец зняў, як вайсковы самалёт пралятаў над тэрыторыяй Беларусі. Відэа было дасланае ў чат-бот нібы «экстрэмісцкага» тэлеграм-канала.
Прысуд – 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя – Андрэй Лешчанка. Палітвязень спачатку знаходзіўся ў СІЗА№7 горада Берасця, а пасля быў пераведзены ў папраўчую калонію №1.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.






