
Больш за 400 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейскай вобласці Аляксандр Доўгаль. Мужчына абвінавачаны па крымінальных палітычна матываваных артыкулах.
Палітвязню Аляксандру Доўгалю прад’явілі абвінавачванні па арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады і арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Затрыманне адбылося на падставе каментароў у сацыяльных сетках у красавіку 2023 года. Каментар быў пра прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанку, змешчаны пад навіной канала “Беларусь галаўнога мозга”.
Па выніках суда прысуджана 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя – Марына Скалковіч. Большую частку пакарання мужчына ўжо правёў у зняволенні, праз некалькі месяцаў павінен вызваліцца.
Спачатку Аляксандр Доўгаль утрымліваўся ў СІЗА№7 горада Берасця, актуальнае месца знаходжання не ўдакладняецца.
Беларускае Радыё Рацыя






