
Чатыры гады – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Вячаслаў Шэлямет. Яго абвінавацілі адразу па двух палітычна матываваных артыкулах крымінальнага кодэксу.
Палітвязню Вячаславу Шэлямету прад’явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках і арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Мужчына абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Пінску.
Вядома, што Вячаславу Шэлямету хочуць узмацніць пакаранне, а менавіта на сёння, 31 жніўня, запланаваны суд па замене рэжыму ўтрымання на турэмны. Агулам ужо было прысуджана 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Перабывае ў папраўчай калоніі №3. Большую частку прызначанага пакарання ўжо правёў за кратамі.
Беларускае Радыё Рацыя






