Год – столькі за кратамі правёў палітвязень з Берасцейскай вобласці Аляксандр Доўгаль. Гэта большая частка прызначанага тэрміна па прысуду па крымінальных палітычна матываваных артыкулах.
Палітвязню Аляксандру Доўгалю былі прад’яўлены абвінавачванні па арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады і арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Падставай для яго затрымання сталі каментары ў сацыяльных сетках у красавіку 2023 года.
Па выніках суда мужчыне было прысуджана паўтары гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя першай інстанцыі – Марына Скалковіч, суддзя пры абскарджанні пастановы – Зміцер Карасінскі.
Раней Аляксандр Доўгаль утрымліваўся ў СІЗА№7 горада Берасця, актуальнае месца знаходжання праваабаронцам не вядомае.
Беларускае Радыё Рацыя