
Год — столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Дзмітрый Гапанюк. Яго абвінавацілі ў арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Палітвязень Дзмітрый Гапанюк затрыманы ў студзені мінулага года ў межах крымінальнай справы на падставе падзей 13 верасня 2020 года ў Берасці. Падчас акцыі пратэсту людзі вадзілі карагод на праезнай частцы ці была заведзеная так званая “карагодная справа”.
Змітру Гапанюку прысуджана 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя – Ігар Жытко. Вядома таксама, што была пададзеная апеляцыйная скарга ў абласны суд, але прысуд быў пакінуты без змен. Палітвязень спачатку знаходзіўся ў СІЗА №6 горада Баранавічы, а пасля быў пераведзены ў папраўчую калонію №17. Праз паўгода павінен выйсці на волю ў сувязі з цалкам адбытым тэрмінам пакарання.
Беларускае Радыё Рацыя






