На пасяджэнні камісіі па пытаннях наймення гарадскіх аб’ектаў тапанімікі, усталявання памятных знакаў на тэрыторыі Ровенскай гарадской тэрытарыяльнай грамады, было прынята некалькі рашэнняў пра назвы і перайменаванні.

У прыватнасці, было прынята рашэнне назваць праектную вуліцу нумар 5 у гонар беларуса Міраслава Лазоўскага.
Сябры Міраслава расказалі «Нашай Ніве», што Полк Каліноўскага напісаў хадайніцтва ў Ровенскую адміністрацыю, яго былыя калегі падрыхтавалі аргументацыю і нават не чакалі, што рашэнне будзе прынята так хутка.
Міраслаў Лазоўскі, адзін з заснавальнікаў «Белага легіёна» ў Беларусі ў 1990-я, папулярызатар беларускай культуры, загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам.






