Колькасць беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне цяпер скарачаецца. Пра гэта распавёў прадстаўнік па нацыянальнай бяспецы Аб’яднананага пераходнага кабінету, былы намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук.

Ён патлумачыў:
-Справа ў тым, што вайна цягнецца ўжо чатыры гады. У людзей магчымасці абмежаваныя і па часе, і па здароўі, і па сямейным стане. Зараз мы канстатуем, што адбываецца значнае змяншэнне колкасці добраахвотнікаў. Агульная тэндэнцыя вельмі падобная да таго, што адбываецца і ва ўкраінскім грамадстве.
“Галоўнае, чым цяпер могуць дапамагчы беларусы Украіне, – далучыцца да валанцёрства”, – дадаў Вадзім Кабанчук.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя





