BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ва Украіне шмат нявырашаных пытанняў па легалізацыі беларусаў”

Ва Украіне да гэтага часу застаецца шмат нявырашаных пытанняў па дапамозе і легалізацыі беларусаў. Найбольш востра стае пытанне з беларускімі ваярамі. У той жа час градус неразумення беларускай сітуацыі ўкраінцамі спадае.

Распавядае беларуска, спадарыня Алеся, якая ў ваенны час жыве ва Украіне:

– На жаль, з гэтым вельмі шмат пытанняў, і я не ўпэўненая, што з нашага боку, саміх арганізацый беларускіх, ёсць такія, якія б мелі ўплыў. Тут робіцца прадуктыўная праца на гэты конт, таму досыць складана. І мне падаецца, што людзі, якія тут дагэтуль ваююць, усё робяць на сваю рызыку, не маючы ніякіх гарантый, што Украiна будзе неяк адкрытая да легалізацыі.

Вайна ва Украіне доўжыцца ўжо амаль што тры гады і месяц. Тысячы беларусаў нават без важных дакументаў працягваюць заставацца на ўкраінскай тэрыторыі. Гэта пераважна тыя, хто прыехаў па сямейных абставінах ці тыя, хто разам з украінскімі вайскоўцамі адстойвае незалежнасць Украіны.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Здымак ілюстрацыйны з адкрытых крыніц