BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Аўдзей

Пра гібель ва Украіне добраахвотніка Аляксея Аўдзея (пазыўны “Рыжы”) паведамляе тэлеграм-канал Беларускага добраахвотніцкага корпуса. Гэта адбылося “падчас выканання баявой задачы на Купянскім напрамку”, гаворыцца ў публікацыі.

Аўдзею было 26 гадоў. Ён быў ураджэнцам Клецкага раёна (Менская вобласць).

Аляксей загінуў 16 красавіка. Пра гэта стала вядома толькі цяпер. 

У 2020 годзе ў Беларусі ён удзельнічаў у пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ўладаў. Быў затрыманы, неўзабаве выехаў з Беларусі. Пасля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну далучыўся да змагання з расейскімі акупантамі.