Пра смерць беларускага добраахвотніка Газа паведамілі яго сябры ў сацыяльных сетках. Па іх словах, ужо адбылося пахаванне.

Беларускі добраахвотнік Газ сустрэў пачатак поўнамаштабнай вайны ў Маскве. Там ён жыў з 16-ці гадоў, калі пераехаў да бацькі з роднага Наваполацка. У хлопца было і беларускае, і расейскае грамадзянства. На момант пачатку вайны Газ працаваў камерцыйным дырэктарам па развіцці ў кампаніі аўтазапчастак. Ён адзначаў, што быў далёкім ад палітыкі, нават пра беларускія пратэсты-2020 ведаў толькі павярхоўна. «Аднак жыць у Расеі стала невыносна: ваенная прапаганда была на кожным кроку», — расказваў Газ у вялікім інтэрв’ю «Люстэрку». У выніку ў жніўні 2022 года ён вярнуўся ў Беларусь. Жывучы ў Наваполацку, а пасля ў Менску асэнсаваў сябе беларускім патрыётам. А ў канцы 2023 года канчаткова вырашыў ваяваць за Украіну, падаў заяўку ў Інтэрнацыянальны легіён.
Беларускае Радыё Рацыя






