Яшчэ адзін беларус загінуў ва Украіне. 4-га сакавіка 2026 падчас выканання задачы па супрацьдзеянні маскоўскай агрэсіі ад варожага дрона загінуў беларускі дабраахвотнік Васіль “Дзір” Рапіцкі.

Яму было 40 год. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал “Росквіт”, які дапамагае ветэранам і іх сем’ям.
У “Дзіра” ва Украіне засталася жонка і двое непаўнагадовых дзяцей.






