Украіна вярнула з расейскага палону 10 чалавек. Сярод іх пяць грамадзянаў Украіны, арыштаваных на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку абвінавачаны ў дыверсіі супраць расейскага самалёта.

Пра гэта паведаміў Уладзімір Зяленскі. Ён падзякаваў Ватыкану за ролю ў вызваленні людзей.
«Яшчэ пяць цывільных, якія былі захопленыя на тэрыторыі Беларусі і пазбаўленыя свабоды: Мікалай Швец, Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава. Усе яны ўжо вызваленыя і дома — ва Украіне», — напісаў Зяленскі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Мікалай Швец, скрыншот з відэа






