Тэлевядучая і спявачка Кацярына Ваданосава пералічыць 10 тысяч еўра на падтрымку палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка. Гэтыя сродкі засталіся ад збору на лячэнне яе маці.

Кацярына праз BYSOL збірала сродкі на лячэнне і пахаванне маці. Яна абяцала перанакіраваць не выкарыстаныя са збору сродкі на іншыя зборы.
Як паведаміў BYSOL, грошы будуць накіраваныя на экстранны збор для былых палітвязняў. Частка сумы ўжо паступіла, астатняе пералічваецца некалькімі траншамі.






