BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Кабанчук: Тэрытарыяльныя войскі ў Беларусі – прапагандысцкае мерапрыемства

У Лідзе праходзяць трохдзённыя зборы кіраўнікоў органаў тэрытарыяльнай абароны. Мерапрыемства з 17-га па 19-е лістапада курыруе намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Андрэй Краўчанка. Міністр абароны Віктар Хрэнін раней заявіў, што тэрытарыяльная абарона трансфармуецца “у паўнавартасную баявую сістэму”.

Вадзім Кабанчук
Вадзім Кабанчук

Прадстаўнік па нацыянальнай бяспецы Аб’яднананага пераходнага кабінету, былы намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук скептычна ацэньвае заяву Віктара Хрэніна.

– Упершыню пра тэрытарыяльныя войскі і тэрытарыяльную абарону ў Беларусі загаварылі ў 2011 годзе, калі рэжым быў пад уражаннем хуткага змену рэжыму Кадафі ў Лівіі. І менавіта з гэтага моманту яны сталі рабіць намаганні ў разбудове тэрытарыяльных войскаў у Беларусі. На сённяшні час гэта хутчэй прапагандысцкае мерапрыемства беларускага рэжыму. Таму што яны маюць абмежаваную баявую здольнасць і каштоўнасць.

Па словах Кабанчука, тэрытарыяльныя войскі — гэта спецыфічны род войскаў, якія ў ваенным сэнсе могуць выконваць абмежаваныя задачы, не звязаныя з высокай баявой гатоўнасцю і прафесійнай падрыхтоўкай.

Беларускае Радыё Рацыя