BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Мажэйка: Беларусы стануць больш мабільнымі

17 лістапада 2025 года адбылася важная падзея – адкрыццё двух памежных пераходаў паміж Польшчай і Беларуссю. Гэтае рашэнне выклікае шырокі спектр дыскусій, асабліва ў кантэксце складаных палітычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Вадзім Мажэйка
Вадзім Мажэйка

Палітычны аналітык Вадзім Мажэйка выказаў выключна пазітыўнае стаўленне да адкрыцця межаў, падкрэсліваючы яго шматгранны ўплыў на рэгіён.

– Чым больш адкрыецца памежных пераходаў, тым больш мабільнасці беларусаў у Еўропу, і больш беларусы будуць меркаваць пра Еўропу не па ўражаннях ад прапаганды, а па ўласным меркаванні і ўласным досведзе. Больш будзе чалавечых кантактаў і ў выніку праеўрапейскіх настрояў у Беларусі. Таму агулам гэта, канешне, пазітыўна і важна, каб была магчымасць змагацца з рызыкамі бяспекі.

Па словах палітычнага аналітыка, ён вельмі хоча каб пераходаў адкрылася яшчэ больш:

– І чым больш будзе адрыта памежных пераходаў, тым менш чэргаў. Тут відавочна сувязь. Гэта добра. Агулам я бачу, што гэта відавочна запатрабавана, бо нават уночы, калі адкрывалі пераходы, ужо стаялі машыны.

У Літоўскай Рэспубліцы ідуць перамовы пра адкрыццё памежных пераходаў. А прэм’ер-міністэрка Літвы заявіла, што «ўрад у сераду прыме рашэнне аб адкрыцці двух пагранпераходаў з Беларуссю раней абвешчанага тэрміну».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя