Беларускі палітолаг Вадзім Мажэйка, які сочыць за падзеямі ў Беларусі, лічыць, што дзеянням рэжыму за апошні месяц у адносінах да Захаду нельга верыць.
– Рэжым Лукашэнкі ўсяляк падае сігналы на Захад пра сваю міралюбівасць, пра тое што Украіна ім не вораг ,пра тое што з Польшчай гатовы супрацоўнічаць, палітвязняў выпускаць. Тое, як вызваленне невялікай колькасці людзей раздулі да неверагодных маштабаў, што ледзьве не 1000 чалавек, і блізка такога няма. Менск усімі сіламі падае сігналы, які ён ружовы і пухнаты.

Палітолаг упэўнены, што таксама нельга верыць словам старшыні Вярхоўнага суда Сукалы пра тое, што на працягу шасці месяцаў могуць быць амніставаныя ў тым ліку тыя, хто выходзіў на пратэсты ў 2020:
– У гэтым сэнсе заявы старшыні вярхоўнага суду абсалютна ў гэтым жа рэчышчы. Пры гэтым мы бачым, што рэальныя дзеянні Менска непараўнальна меншыя за рыторыку. Мы бачым, што былі вызваленыя некалькі дзясяткаў палітвязняў. І нават гэтая колькасць была тут жа перакрытая тымі, каго зноў пасадзілі і прызналі палітвязнямі. То бок тут нават матэматыка менская.
Вадзім Мажэйка ўпэўнены, што для таго, каб выйшлі вядомыя беларускія палітзняволеныя пакуль недастаткова ціску, які павінен адбывацца з розных бакоў.
Беларускае Радыё Рацыя






