BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Саранчукоў падаў апеляцыйную скаргу на свой завочны прысуд

Выканаўцу абавязкаў старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова 30 жніўня Гарадзенскі абласны суд завочна асудзіў да чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 24 тысяч рублёў. Яго засудзілі паводле ч.1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (“Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”). 4 верасня палітык з дапамогай юрыстаў абскардзіў прысуд у Вярхоўным Судзе.

Раней аналагічную апеляцыйную скаргу падаў гарадзенскі журналіст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, якога таксама завочна засудзілі да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і вялізнага штрафу на 40 тысяч рублёў.

Дарэчы, у судзе над гарадзенскім палітыкам Вадзімам Саранчуковым усплыў цікавы факт. Прызначаны адвакат Раман Гушчын ад імя падабароннага прызнаў у судзе віну ў поўным аб’ёме, піша «Гарадзенская Вясна.

Беларускае Радыё Рацыя