Яму інкрымінуюць ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 361-5 КК (праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці).

Бізнесмена, заснавальніка і замкамандзіра палка «Пагоня» Вадзіма Пракоп’ева ўжо судзілі завочна па «справе Гайдукевіча» і за «ўдзел у вайне ва Украіне». Спачатку яму прызначылі 25 гадоў калоніі, штраф у 37 тысяч рублёў (1000 тысячу базавых велічыняў), а таксама пазбавілі ўсіх воінскіх званняў. Пазней — яму прызначылі 25 гадоў калоніі і штраф у 37 тысяч рублёў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, на 5 гадоў.
вясна