Страты ў асабовым складзе расейскага войска за час поўнамаштабнае агрэсіі перывысілі 353 тыс. За суткі паказчык вырас на 800. Маюцца на ўвазе загінулыя і параненыя вайскоўцы. Падлік вядзе Генштаб Украіны. За мінулыя суткі ў выніку абстрэлу Херсона загінулі 4 чалавекі, яшчэ 9, сярод якіх дзіця, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Начальнік Херсонскай АВА Аляксандр Пракудзін паведаміў, што па Херсоне расейцы запусцілі 71 снарад, патрапіўшы па жылых кварталах населеных пунктаў вобласці. Таксама пашкоджаны медустановы, навучальная ўстанова і аб’екты крытычнай інфраструктуры ў горадзе.
Беларускае Радыё Рацыя






