Беларускія валанцёры з грузінскага Батумі больш за два гады дапамагаюць ваярам з Беларускага добраахвотніцкага корпусу.

Пра дапамогу, якая патрэбна, распавяла валанцёрка Святлана:
– Збіраем на планшэты для ваяроў БДК. Мы ўжо іх набылі, хлопцы з імі ваююць. Мы іх набылі ў пазыку, але пакуль не сабралі нават першай тысячы. Патрэбна сабраць 2375 даляраў. Таму збор яшчэ трывае. Мы набылі планшэты, набылі чахлы для іх, і карты памяці, таму што памяці не хапае, бо хлопца патрэбныя мапы.
Святлана канстатуе, што зараз існуюць вялікія праблемы з лагістыкай, каб даставіць патрэбныя рэчы на «фронт» ва Украіну.
– Мы перадавалі дроны, самім прыйшлося везці іх праз мяжу. Хаця аўтобусы ва Украіну ездзяць, але людзі не надта хацелі дапамагаць. Сярод апошніх пакупак – прыцэп, мы яго куплялі ў Польшчы. А планшэты куплялі менавіта ва Украіне.
Валанцёры з Батумі дапамагалі беларускам ваярам з Беларускага добраахвотніцкага корпусу цёплай вопраткай, таксама набывалі ім прыцэп і прыцэл, а таксама займаліся брэндзіраваннем іх вайсковай экіпіроўкі.
Беларускае Радыё Рацыя






