BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Валерый Хаменка і Сяргей Маўшука сустрэнуць дзень народзінаў за кратамі

Ілюстрацыйны здымак

24 верасня сустрэнуць дзень народзінаў палітвязні з Берасцейшчыны – Валерый Хаменка і Сяргей Маўшука.

Палітвязень Валеры Хаменка быў асуджаны па арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы. Да затрымання працаваў лекарам хуткай дапамогі ў Баранавічах. Мужчыне было нібы прад’яўленае “распальванне варожасці” да расейцаў. Прысуджана два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Адраз да карэспандэнцый праваабаронцам не вядомы.

У сваю чаргу палітвязень Сяргей Маўшук быў асуджаны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Прысуджана шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ліставаць ці дасылаць бандэролі можна ў папраўчую калонію №8.

Беларускае Радыё Рацыя