Правядзенне сацыялагічных, маркетынгавых і эканамічных даследаванняў у Беларусі цяпер немагчымае. Але гэта не значыцца, што нельга рабіць высновы пра стан бізнесу ці ровень безпрацоўя.

Даступная дастатаковая колькасць адкрытых дадзеных, – перакананы наш сённяшні Госць Рацыі – дырэктар па развіцці кампаніі DataTile Валянцін Сакалоўскі:
-Раней, калі ў Беларусі можна было даследаваць, я працаваў у міжнароднай кампаніі, у нас было даволі шмат даследаванняў, звязаных з рознічным гандлем, з банкамі, з эканомікай Беларусі ўцэлым. А зараз, калі такія магчымасці абмежаваныя даволі моцна, то я проста сачу за калегамі з бюро, за калегамі з Цэнтра новых ідэй, якія нешта робяць, дзесьці згодны з тым, што яны робяць, дзесьці не згодны, дзесьці бачу нейкія хібы ў метадалогіі. Але інфармацыі дастаткова, каб рабіць некаторыя высновы, глядзець, што адбываецца. Усё роўна аналітычная тусовачка ёсць невяліка, і мы можам размаўляць і абмяркоўваць, згаджацца ці не згаджацца. Але прафесіяналы трымаюцца адзін аднаго, нават калі яны за межамі Беларусі.
РР: Не будучы ў замежжы, ці можна рабіць нейкія высновы цяпер пра стан эканомікі Беларусі? І якія дадзеныя маглі б быць карыснымі і на падставе чаго?
Валянцін Сакалоўскі: Высновы можна рабіць з чаго заўгодна, але якая дакладнасць гэтых высноў і іх прымянімасць на практыцы. Таму зараз мы ў такой сітуацыі, калі мы абапіраемся на няпоўныя ці скажоныя дадзеныя. Але калі ты разумееш, якім чынам яны скажаюцца, калі ты можаш гэтыя дадзеныя пераправерыць з некалькіх крыніц, супаставіць адно з другім, то можна рабіць базавыя высновы. А дэтальны прагноз, такога рабіць нельга, на жаль, бо інфармацыі недастаткова і інфармацыя не проста прыхоўваецца, яна часцяком скажаецца ў нейкіх кан’юнктурных мэтах. Што тычыцца інфармацыі пра чалавечыя думкі, сацыялагічных апытанняў, яшчэ чагосьці такога, гэта рабіць можна, але трэба рабіць нейкую папраўку на індэкс страха, на тое, што людзі баяцца адказваць і не ўсе пытанні можна задаць. Бо шчырыя адказы наконт адносінаў да вайны ва Украіне, насамрэч, проста крымінальны артыкул. Таму больш энергіі траціцца не на тое, каб сабраць інфармацыю, а на тое, каб разабрацца, дзе імкнуцца надурыць нас ці на тое, каб праверыць ці пераправерыць.
Валянцін Сакалоўскі дадаў, што таксама частка дадзеных даступная ў афіцыйных паведамленнях у медыя ўладаў ды на сайтах прадпрыемстваў ці інстытуцый. На іх падставе таксама можна рабіць высновы.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя






