Арганізацыя канцэртаў і традыцыйных беларускіх святаў, папулярызацыя беларускай мовы, дапамога беларускім палітвязням і іх сем’ям.

Усё гэта пра дзейнасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Нідэрландах, – распавяла беларуска Варвара Шаблінская:
-Беларуская мова – гэтая тэма хвалюе. Навучыцца добра размаўляць па-беларуску, павялічыць свой слоўнікавы запас. Але галоўная тэма – гэта вольная Беларусь, вольная ад дыктатара і яго атачэння, магчымасць свабодна перасоўвацца для беларусаў, вызваленне палітвязняў, развіццё беларускай культуры.
Суразмоўца дадала, што таксама ў Нідэрландах з кожным разам у беларускай дыяспары ўсё больш і больш людзей імкнуцца перайсці на беларускую мову. Практыкуюць яе як у камунікацыі адзін з адным, так і падчас культурніцкіх мерапрыемстваў.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.






