Сёння закончыўся тэрмін адміністрацыйнага арышту гомельскага грамадскага актывіста. 3 лістапада суд прызначыў яму суткі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Арышт Палякоў адбываў у ізалятары часовага ўтрымання ў Гомлі.

Сёння яго даставілі ў РАУС, а адтуль зноў адправілі ў ІЧУ. Гэта азначае, што яго зноў затрымалі альбо па іншай адміністрацыйнай справе, альбо па крымінальнай, адзначаюць праваабаронцы.
Беларускае Радыё Рацыя






