У Варшаве працягваюцца традыцыйныя нядзельныя беларускія акцыі. Апошнім часам усё больш увагі падчас іх засяроджваецца на выбарах у Каардынацыйную раду, якія адбудуцца напрыканцы траўня.

Чаму важна даваць магчымасць кандыдатам выказвацца, а таксама як перажываюць беларусы Варшавы гэты час, нашай карэспандэнтцы распавёў Госць Рацыі, суарганізатар акцый Васіль Плешкуноў:
-Я скажу так: тая Каардынацыйная рада, якая была да гэтага, якія былі стаўленні да яе? Яна была не выбраная, яна была кімсьці прызначаная. Калі мы прапанавалі, каб яны прыйшлі да нас на Каперніка і штосьці расказалі пра сваю працу, яны проста паслалі нас кудысьці далей. А зараз я буду галасаваць за Беларусь – за тую Беларусь, якую мы будзем будаваць разам. І тыя, якія ідуць у КР, там шмат маіх знаёмых, я ім давяраю. Я не буду казаць, за каго прагаласую. Я буду галасаваць за нашую будучыню, за Новую Беларусь, якую мы мусім пабудаваць разам.
РР: Вы зазначаеце, што папярэднія дасягненні КР былі не тое, каб надта аптымістычнымі. Дзе гарантыя таго, што далей усё будзе іначай?
Васіль Плешкуноў: Я не магу сказаць, што будзе ўсё інакш. Але мы гэтую Раду будзем выбіраць, і таму яны будуць адказныя. Той, каго выбралі, адказны перад тымі, хто яго выбірае. Зараз мы запрашаем усіх, хто ідзе ў КР, каб яны прыйшлі і распавялі пра тое, з чым яны ідуць на гэтыя выбары, што яны хочуць прынесці ў новую Раду. Мы запрашаем усіх, каб людзі ведалі, каго яны выбіраюць, хто прыйдзе і што ён будзе рабіць у той КР. Бо мы – той самы народ, які выбірае тую Каардынацыйную Раду.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя