У цэнтры Варшавы ля помніка Каперніка ў Вербную нядзелю прайшла чарговая акцыя неабыякавых беларусаў. Падчас акцыі людзі гаварылі пра катыньскую трагедыю, пра абстрэл украінскага горада Сумы, пра выбух у менскім метро, падчас якога загінула і было паранена многа людзей і былі пакараныя смерцю прызначаныя выканаўцы.

Гаворыць арганізатар акцыі, сябра грамадскіх аб´яднанняў «Беларусы Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:
-Вясной нашы суседзі-палякі ўшаноўваюць памяць ахвяраў катыньскага расстрэлу. Таксама мы, беларусы, як і палякі, маем свой боль – Курапаты, дзе на загад таго ж ката Сталіна з 1937 па 1941 год былі расстраляныя тысячы мірных жыхароў Менска – так званыя ворагі народа. Лукашэнка добры вучань Сталіна. Ён і Гітлера вучань. Была яшчэ адна сумная дата – гэта 11 красавіка 2011 года ў Менску на станцыі метро “Кастрычніцкая” спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне.
Акцыя скончылася скандаваннем салідарнасці з Украінай, Польшай, беларускімі палітвязнямі і агульным здымкам на памяць.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя