За кратамі Васіль Палякоў знаходзіцца ўжо 30 дзён.

У пятніцу, 23 лютага, справу грамадскага актывіста з Гомеля паводле адміністарцыйнага артыкулу «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі» разглядала ў судзе Савецкага раёна суддзя Церахава. І, паколькі на волю Палякоў так і не выйшаў, — можна зрабіць выснову, што Церахава дадала яму чарговыя суткі, мяркуе «Гомельская вясна».
Васіль Палякоў быў затрыманы падчас вобшукаў у актывістаў і сем’яў палітвязняў.