BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

27 лістапада праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 18 чалавек, сярод якіх былы баец Палка Каліноўскага Васіль Верамейчык, нядаўна арыштаваны і экстрадаваны з В’етнама ў Беларусь.

Васіля абвінавачваюць паводле арт. 366 Крымінальнага кодэкса РБ у пагрозе службовай асобе, якая выконвае службовыя абавязкі (няцяжкае злачынства на момант першапачатковага падазрэння ў псаванні аўтамабіля). Суда над Верамейчыкам яшчэ не было.

Беларускае Радыё Рацыя