BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Васкрасенскі заявіў, што 900 палітвязняў напісалі прашэнні аб памілаванні

Юрый Васкрасенскі. Здымак ілюстрацыйны Скрыншот відэа: BelarusOneTV / YouTube

Каля 900 зваротаў аб памілаванні ўжо паступіла ў адрас беларускіх уладаў ад асоб, асуджаных за беспарадкі ў 2020 годзе, заявіў палітычны эксперт Юрый Васкрасенскі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1». «Калі раней гэтых зваротаў былі дзясяткі, то цяпер гэтых зваротаў сотні. Практычна зараз каля 900 зваротаў ужо паступіла ў адрас беларускіх уладаў. Усе хочуць выйсці на волю, і прычым, калі верыць таму, што яны пішуць, яны ўсе, асабліва ў кантэксце з украінскімі падзеямі, усвядомілі, у што магла б ператварыцца наша квітнеючая, мірная, утульная рэспубліка», — сказаў Васкрасенскі. Пацвердзіць яго словы немагчыма, раней ён увесь час распаўсюджваў фальш.

Нагадаем, што ў пятніцу было абвешчана, што Лукашэнка памілаваў 30 палітвязняў, аднак прозвішчы за выходныя не былі названыя.

Беларускае Радыё Рацыя