BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра”

“Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” – такая праграма працягвае сваю рэалізацыю ў замежжы. Яна накіраваная на стварэнне адукацыйных праектах для беларускіх школьнікаў, функцыянаванне інавацыйнай навучальнай анлайн-платформы для транспамежнай беларускаарыентаванай адукацыі і арганізацыю працы некалькіх каманд даследчыкаў.

Распавядае менаджарка платформы “Васьміног” ды дызайнерка навучальнага досведу (instructional designer) Ганна Селязнёва:

–  Непасрэдна я займаюся тым, што ў якасці адукацыйны дызайнеркі, тым-менаджаркі платформы клапачуся пра тое, каб дзеткі ўнутры Беларусі і навокал мелі дасяг да зорных курсаў, пра якія не раскажуць у сучаснай беларускай школе. Альбо мы ладзім платформу, дзе сустракаемся з яскравымі даследчыкамі, музыкамі, архітэктарамі.

Праграма “Васьміног” дзейнічае пад дэвізам: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра. Яго ўдзельнікі імкнуцца прадставіць новыя магчымасці для беларускіх школьнікаў і настаўнікаў як унутры краіны, так і за мяжой.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фот: Фэсбук