Ватыкан апублікаваў першую фатаграфію Папы Францішка з моманту яго шпіталізацыі. Кадр быў зроблены ў надомнай капліцы, якая знаходзіцца ў суседнім з палатай пакоі рымскай бальніцы імя Агасціна Джэмелі, перадае прэс-служба Святога прастола.

Як паведамляецца, 88-гадовы пантыфік, які лечыцца ад складанай формы пнеўманіі, прысутнічаў на ранішняй службе. Таксама ў прэс-службе дадалі, што яго стан увесь час паляпшаецца, але для працягу лячэння Папа павінен заставацца ў шпіталі.
Нагадаем, пантыфік быў шпіталізаваны 14 лютага. Яму дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію.