BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Важна, каб усе беларусы, якія падтрымалі Украіну, былі ўключаны ў абмен ваеннапалоннымі”

Каардынацыйная Рада Беларусі прыняла зварот да ўладаў Украіны з просьбай уключыць грамадзян Беларусі, якія падтрымалі Украіну ў яе барацьбе супраць расейскай агрэсіі, у спіс абмену ваеннапалоннымі.

Сябра КР і намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан, каментуючы гэту ініцыятыву, адзначыў важнасць прызнання такіх грамадзян камбатантамі, якія маюць права на абарону па міжнародным праве:

Беларусы, якія ваююць у шэрагах ЗСУ, яны ўжо па факце з’яўляюцца камбатантамі. Але гэтая тэма даволі складаная, некаторыя рэчы, на жаль, я не магу агучыць. Такая фармулёўка была абрана не проста так. Важна зрабіць так, каб людзі, якія ўмоўна кажучы, маглі б знаходзіцца ў шэрай зоне, яны не знаходзіліся ў ёй, каб пра іх увогуле не забылі. Калі будуць пачынацца мірныя перамовы, акрамя беларускага прадстаўнічага оргна і беларускіх дэмакратычных сіл ніхто не будзе адстойваць інтарэсы тых людзей, тых беларусаў, якія пацярпелі за сваю актыўную пазіцыю. Чальцы КР у бліжэйшы час будуць знаходзіцца на мерапрыемстве ў Кіеве, і перададуць гэта ўкраінскім дэпутатам.

Зварот быў падтрыманы большасцю дэлегатаў КР, але фракцыя «Беларусы» не прыняла ўдзелу ў галасаванні. Разам з прынятым зваротам была прынятая пастанова, якая абавязвае АПК у найбліжэйшыя тэрміны сфармаваць і зацвердзіць спіс беларускіх грамадзян, якія павінны быць уключаныя ў працэс абмену ваеннапалоннымі. Акрамя таго, Кабінету даручана наладзіць камунікацыю з украінскім бокам і адпаведнымі органамі, адказнымі за працэдуру абмену.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя