Дзеянні пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў нанеслі значную шкоду адносінам паміж беларускім і ўкраінскім народамі. Зараз неяк супрацьстаяць далейшаму іх пагаршэнню можна ўсяляк дапамагаючы ўкраінцам і беларускім дабраахвотнікам, якія змагаюцца з расейскай агрэсіяй, праз, у прыватнасці, разнастайныя валанцёрскія ініцыятывы.

Пра гэта кажа беларускі палітычны уцякач, які цяпер жыве ў Львове, фігурант справы аб нібыта замаху на Лукашэнку Віталь Макаранка:
-Галоўная магчымасць – гэта дзейнасць беларускіх валанцёрскіх ініцыятыў на карысць Украіны, на карысць беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. То бок, праз гэтую дзейнасць мы спрабуем наладзіць тыя дачыненні, якія разбураныя дыктатарскімі рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна паміж Украінай і Беларуссю.
Таму, па меркаванні Віталя Макаранкі, важна працягваць дзейнасць па дапамозе ўкраінскім вайскоўцам, украінскім бежанцам. Праз гэта і будуць захоўвацца добрыя сувязі паміж грамадствам і грамадзянамі Украіны і Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя






