У пятніцу, 21 лютага, у Вільні ў кнігарні «The.Bookest.World» (Užupio g. 13) ладзяць вечар салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. Пачатак імпрэзы 19.00.

Вас чакае:
- Знаёмства і нэткоркінг ва ўтульнай атмасферы
- Размова «Як настольна-ралявыя гульні прасоўваюць інклюзію?»
- Самі настольныя гульні
Таксама паразважаюць пра тое, як можна падтрымаць беларускіх палітвязняў ды як працуе моўная дыскрымінацыя ў турмах.
Асаблівая частка вечара — падпісанне паштовак для зняволеных у Беларусі.
Уваход вольны.
Арганізатары






