BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вечар салідарнасці з Паўлам Севярынцам прайшоў у Варшаве

Вечар салідарнасці з палітзняволеным сустаршынёй партыі БХД Паўлам Севярынцам, якога рэжым адправіў за краты яшчэ да пачатку выбараў 7 чэрвеня 2020 года, прайшоў у Варшаве ў Witrynie Domu Wschoniego. Арганізавалі мерапрыемства сябры партыі.

Людзі, якія асабіста ведалі Паўла, успаміналі кранальныя жыццёвыя гісторыі, гаварылі пра яго кнігі, чыталі паэтычныя творы, аналізавалі яго дзеянні як палітыка, якога ў калоніі зараз асабліва катуюць, гаворыць сябра партыі Таццяна Малашчанка:

– Усім вядома імя Паўла Севярынца. Усім вядома, што гэта за чалавек, што ён зрабіў і дзе ён цяпер. Вядома, ён там не адзін. Ён там з такімі ж годнымі, сапраўднымі патрыётамі. Але робяць усё, каб ён адчуваў самоту, і не толькі ён. З усімі нашымі палітычным вязнямі так робяць, каб яны не адчувалі ніякай падтрымкі, не адчувалі ніякай надзеі. Каб проста забіць іх там.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Павел Севярынец быў арыштаваны 7 чэрвеня 2020 г. Праз год, 25 траўня, ён быў асуджаны да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя