BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вечарына памяці Вітольда Ашурка ў Варшаве

У Беларускім доме ў Варшаве 23 траўня пасля чарговай гадавіны забойства беларускага патрыёта і палітвязня Вітольда Ашурка прайшла вечарына яго памяці. Яго сябры, паплечнікі, палітыкі ды звычайныя беларусы сабраліся, каб згадаць добрым словам героя, які загінуў пакутніцкай смерцю ў засценках лукашэнкаўскага рэжыму.

Гавораць арганізатарка вечарыны памяці Вольга Быкоўская ды іншыя яе ўдзельнікі.

– Мне вельмі прыемна, што памяць пра Вітольда жыве, што людзі прыходзяць. Я магу толькі выказаць вялікую ўдзячнасць, сказаць вялікі дзякуй тым, хто прыйшоў і хто памятае Вітольда.

– Для мяне ён асацыюецца з беларускім рухам. Усё, што будавала беларушчына ў гэтыя гады, там удзельнічаў Вітольд. Мы павінны памятаць, што ён прыклаў намаганні ў пабудову Новай Беларусі, той Беларусі, за якую мы змагаемся. І мы павінны ганарыцца, цаніць, згадваць яго імя. І тыя, хто ў Беларусі, і тыя, хто за мяжой. І абавязкова ўвекавечым яго імя ў Новай Беларусі., як толькі вернемся дадому.

Пра смерць Вітольда Ашурка ў засценках шклоўскай калоніі стала вядома 21 траўня 2021 года. Ён стаўся першай турэмнай палітычнай ахвярай у найноўшай гісторыі Беларусі. На жаль з той пары гэты спіс папоўніўся яшчэ як мінімум сямю вядомымі ахвярамі гэтага рэжыму.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя