У Беластоку адбыўся роварны заезд салідарнасці. Удзельнікі з бел-чырвона-белымі сцягамі праехалі на роварах па беластоцкіх вуліцах. Шлях складаў 7 кіламетраў. Пасля старту ў цэнтры гораду ўдзельнікі праехалі па вуліцы беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.









Роварны прабег салiдарнасцi доўжыўся каля гадзiны, і завяршыўся там, дзе і стартаваў — на вулiцы Суражскай каля ратушы. Цягам прабегу ўздзельнікі спыняліся ў некаторых знакавых месцах гораду. Удзел у акцыi разам з групай падтрымкі ўзяло каля 30 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя






