BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Вельмі няпроста і халодна стала для многіх украінцаў”

На чацвёрты год вайны жыццё вайны ва Украіне не замірае, нягледзячы ні на што яно працягваецца. Апошнія дні адбываюцца частыя прылёты расейскай балістыкі і разаам з тым адключэнне электрычнасці, што моцна злуе ўкраінцаў.

Здымак ілюстрацыйны
Здымак ілюстрацыйны

Распавёў беларускі грамадскі дзяяч, што жыве ва Украіне, Валеры Бабарыка:

– Першае, што я б адзначыў, гэта тое, што вайна працягваецца і ў такой фазе, што ва Украіне холад, цяпер ацяпляльны сезон, які павінен быў пачацца. Ён пачаўся са спазненнем, але ён таксама ідзе з перабоямі з-за атак, якія адбываюцца. Таму вайна, напэўна, больш характарызуецца тым, што вельмі няпроста і халодна стала для многіх украінцаў зімаваць.

Інвазія Расеі ва Украіну, пачатая 24 лютага 2022 года, стала эскалацыяй вайны, якая працягваецца з 2014 года. Расейскі бок трактуе баявыя дзеянні як так званую ваенную аперацыю.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя