Беларускія незалежныя медыя робяць неверагодную працу. Пра гэта распавяла кіраўніца “Белсату” Аліна Коўшык.

Аднак, як адзначыла дзяячка, у бліжэйшыя 5 год варта чакаць пэўных змен у сферы:
-Магчыма, зменшыцца колькасць медыяў. Напэўна, мы будзем працаваць па-новаму, таму што ўвесь час з’яўляюцца новыя тэхналогіі. Напэўна, будзе больш выкарыстання штучнай інтэлігенцыі. Ужо зараз ёсць дастаткова інструментаў, якія могуць дапамагаць журналістам, але я за тое, каб яны ніколі не замянілі журналістаў, а былі хутчэй такой дапамогай. Я таксама лічу, што будзе ўзрастаць роля медыйных асобаў, інфлюэнсераў, вядоўцаў, ютубераў, блогераў.
“Да таго, я лічу, медыя і блогеры будуць набліжацца”, – дадала Аліна Коўшык.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя