BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вернікі Праваслаўнай царквы адзначаюць Стрэчанне, або Грамніцы

Вернікі Праваслаўнай царквы сёння адзначаюць Стрэчанне, або Грамніцы. Гэта адно з 12 вялікіх святаў. У рэлігійным тлумачэнні свята звязана з унясеннем Ісуса Хрыста праз 40 дзён пасля яго нараджэння ў Іерусалімскі храм.

На свята прынята асвячаць грамнічныя свечкі, яны звычайна таўсцейшыя за звычайныя. Асвячоная свечка сімвалізуе святло Хрыста, якое прызначана разганяць цемру, абараняць ад няшчасцяў (грому, навальніцы) і суправаджаць вернікаў у важныя моманты жыцця, у тым ліку ў момант смерці.

Беларускае Радыё Рацыя