BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вернікі Праваслаўнай царквы адзначаюць свята Успення Прасвятой Багародзіцы

У праваслаўных храмах сёння асвяцяць збожжа, зёлкі і кветкі. Вернікі праваслаўнай царквы адзначаюць свята Успення Прасвятой Багародзіцы. Свята з’яўляецца апошнім з дванаццаці найважнейшых у праваслаўным богаслужэбным календары. Яму папярэднічае двухтыднёвы пост.

Свята Успення Прасвятой Багародзіцы было ўстаноўлена ў IV стагоддзі – вернікі Царквы называюць смерць Дзевы Марыі «ўспеннем». Паводле традыцыі ў гэты дзень у праваслаўных храмах асвячаюць букеты з сёлетніх зерня, траў і кветак. Асвячоныя збожжа выкарыстоўваюцца для першай сяўбы наступнага года, каб забяспечыць ураджай.

На Падляшшы асабліва ўрачыста Успенне адзначаецца ў Чыжах, Бельску-Падляшскім, Дубінах, Кляшчэлях, Заблудаве і ў беластоцкіх Старасельцах.

Беларускае Радыё Рацыя