BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віцебскаму лекару прысудзілі калонію

Рэпрэсіі ў Беларусі. Віцебскаму лекару, якога моцна збілі пры затрыманні, прысудзілі 4 гады калоніі. Пра гэта інфармуе ПЦ Вясна. Таксама суд прыняў рашэнне канфіскаваць ягоны тэлефон. 

Як вядома, Аляксандра Рандарэнку абвінавачвалі ў нібыта «рэабілітацыі нацызму» і «распальванні варожасці». Судзіць лекара пачалі 17 снежня ў Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме, прысуд вынес суддзя Яўген Буруноў. 

Праваабаронцы нагадваюць, што Аляксандра затрымалі ў красавіку разам з сябрам. Падчас анлайн-стрыма з правакатарам яны сказалі, што «святкуюць» тэракт у маскоўскім «Крокус Сіці Холе».

Беларускае Радыё Рацыя